10 лютага 2022 г. у 3 “А” класе прайшло мерапрыемства “Дзень беларускай гульні”.

Вучні знаёміліся з гульнямі сваіх бацькоў і бабуль. Вучылі цікавыя лічылкі, гульнявыя дыялогі. Па чарзе мянялі гульнявыя ролі: певень, мядзведзь, казёл, гаспадар, Несцерка і іншыя. Весела, цікава і пазнавальна прайшла сустрэча з беларускай народнай гульнёй.

                                                Настаўніца Сямёнава Алена Аляксандраўна